паржа́ць, ‑ржэ;
Іржаць некаторы час.
паржа́ць, ‑ржэ;
Іржаць некаторы час.
паржы́шчавы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, расце на ржышчы.
парк, ‑у і ‑а,
1. ‑у. Участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку.
2. ‑а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.
3. ‑у. Сукупнасць рухомага саставу чыгуначнага, аўтамабільнага і іншых відаў транспарту.
•••
[Англ. park.]
па́рка 1, ‑і,
па́рка 2, ‑і,
Адна з трох рымскіх багінь лёсу, якія пачыналі прасці, калі чалавек нараджаўся, пралі і пераразалі яго «ніць жыцця».
[Лац. Parca.]
па́ркавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да парку, парка.
паркаледрукава́нне, ‑я,
Нанясенне на баваўняную тканіну каляровага малюнка, узора пры дапамозе спецыяльных машын.
паркаледрука́р, ‑а,
Рабочы, майстар паркаледрукавання.
паркаледрука́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паркаледрукавання, паркаледрукара.
паркаленабіўны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да набіўкі малюнка на баваўняную тканіну.
паркалефарбава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фарбавання паркалю.