ап’яне́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. ап’янець.
2. перан. Захапленне, экстаз, самазабыццё. Любіць музыку да ап’янення.
ап’яне́ць, ‑еш, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць п’яным, упіцца. Пасля трэцяй шклянкі Візэнер ап’янеў. Шамякін. [Стойба:] — Толькі я адразу ап’янеў, бо дагэтуль ніколі не піў. Асіпенка.
2. перан. Прыйсці ў стан захаплення, узбуджанасці, экстазу ад якога‑н. моцнага ўражання, перажывання. Ап’янець ад радасці. Ап’янець ад шчасця. Ап’янець ад поспехаў.
ап’янёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ап’яніць.
ап’яні́ць, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Прывесці да стану ап’янення; напаіць. Пах багуну ап’яніў чалавека.
2. перан. Прывесці да стану захаплення, узбуджанасці, экстазу. Слава ап’яніла яго. □ Застаецца ў памяці вобраз калгаснага брыгадзіра — рамантыка, якога расчуліла, ап’яніла вясна. Бярозкін.
ап’яня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які п’яніць, ад якога хмялеюць, упіваюцца. Сярод дрэў, яшчэ не апранутых у вясновае ўбранне, чаромха нагадвала вялізны букет, ад якога цягнула .. ап’яняльным пахам. Стаховіч.
ап’яня́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ап’яняць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які праводзіць у стан ап’янення. Вераснёўскае паветра пахла ап’яняючай свежасцю. Колас.
3. Дзеепрысл. незак. ад ап’яняць.
апяра́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аперазаць.
апяра́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апяразваць — аперазаць і апяразвацца — аперазацца.
апяра́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аперазацца.
2. Зал. да апяразваць.