Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суке́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жаночае адзенне, верхняя частка якога, што адпавядае кофце, складае адзінае цэлае з ніжняй часткай, якая адпавядае спадніцы. На Лёдзі была новая, з залацістым зіхценнем муаравая сукенка. Карпаў.

суке́ншчыца, ‑ы, ж.

Работніца швейнай вытворчасці, якая шые жаночыя сукенкі.

су́кін, ‑а.

У выразе: сукін сын гл. сын.

сукнава́л, ‑а, м.

Спецыяліст па валенню сукнаў. Усё, што зроблена ткачамі, пераходзіць у рукі сукнавалаў, красільшчыкаў, варсоўшчыц, стрыгальшчыц. «Беларусь».

сукнава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Сукнавальная машына. А ў другой палавіне хаты, у трысценніку, у дзеда быў цэлы завод. Там стаялі ваўначоска і сукнавалка. Сабаленка.

сукнава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для валення сукнаў. Сукнавальная машына.

сукнава́льня, ‑і, ж.

Майстэрня, дзе валяць сукны.

сукнава́льшчык, ‑а, м.

Тое, што і сукнавал.

сукнамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

Апарат для прамыўкі сукнаў машыны, якая вырабляе паперу.

сукно́, ‑а; мн. сукны, ‑аў; н.

1. Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам, якая пры вырабе апрацоўваецца валеннем. Сторы разгарнуў пакунак .. Кавалак сукна... Бядуля. На стале, засланым зялёным сукном, стаялі прылады пісьма. Колас.

2. толькі мн. (су́кны, ‑аў). Камплект куліс і заслон, якія афармляюць сцэну. Блізнюк, як спуджаны заяц, матануў за кулісы сцэны і знік там у сукнах і бакоўках. Сабаленка.

•••

Салдацкае сукно — шэрае тоўстае сукно для шынялёў.

Класці пад сукно гл. класці.

Ляжаць пад сукном гл. ляжаць.