Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электракаагуля́цыя, ‑і, ж.

1. У тэхніцы — паскарэнне зліпання калоідных часцінак пад уздзеяннем электрычнага поля.

2. У медыцыне — згортванне бялку тканак пад дзеяннем электрычнага току высокай частаты. // Хірургічная аперацыя, заснаваная на гэтай з’яве.

электракамі́н, ‑а, м.

Абагравальны бытавы прыбор, які дзейнічае на электраэнергіі.

электракардыёграф, ‑а, м.

Электрычны прыбор для графічнага запісу электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.

электракардыягра́ма, ‑ы, ж.

Графічны адбітак работы сэрца, зроблены электракардыёграфам.

электракардыяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электракардыяграфіі, электракардыёграфа. Электракардыяграфічны запіс.

электракардыягра́фія, ‑і, ж.

Метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.

электракару́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Штучны карунд, які атрымліваецца ў выніку электраплаўкі баксіту, натуральнага карунду або гліназёму.

электрака́ршчык, ‑а, м.

Вадзіцель электракараў.

электрака́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да электракаршчык.

электрака́ры, ‑аў; адз. няма.

Самаходная бязрэйкавая цялежка, якая прыводзіцца ў дзеянне ўстаноўленым на ёй электрарухавіком, што сілкуецца ад акумулятараў (выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў на вакзалах, заводах і пад.).

[Ад слова электра... і англ. car — возік.]