электракаагуля́цыя, ‑і,
1. У тэхніцы — паскарэнне зліпання калоідных часцінак пад уздзеяннем электрычнага поля.
2. У медыцыне — згортванне бялку тканак пад дзеяннем электрычнага току высокай частаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)