Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлеско́п, ‑а, м.

Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма. Куляшоў.

[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]

тэлеско́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэлескопа. Тэлескопныя дэталі.

2. Спец. Тое, што і тэлескапічны (у 3 знач.).

тэлеста́нцыя, ‑і, ж.

Комплекс устройстваў і збудаванняў, якія служаць для падрыхтоўкі праграм тэлевізійнага вяшчання і іх перадачы шляхам радыёхваль; тэлевізійная станцыя.

тэлесту́дыя, ‑і, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца перадачы, арганізаваныя тэлецэнтрам.

тэлесцэнары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто стварае сцэнарый тэлевізійных перадач.

тэлета́йп, ‑а, м.

Літарадрукавальны тэлеграфны апарат з клавіятурай, як у друкарскай машынцы, для перадачы тэксту на адлегласць. Запрацавалі механізмы ўнутры машыны, і праз некалькі мінут пачуўся выразны пошчак тэлетайпа: адказ ёсць. «Маладосць».

[Ад грэч. tēle — далёка і англ. type — друкаваць на машынцы.]

тэлетайпагра́ма, ‑ы, ж.

Афіцыйнае паведамленне, перададзенае па тэлетайпе.

тэлетайпі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто працуе на тэлетайпе.

тэлетайпі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да тэлетайпіст.

тэлета́йпны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлетайпа, прызначаны для яго. У тэлетайпнай зале гідраметцэнтра бесперастанку цокаюць апараты. «Маладосць».