Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзеравя́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зроблены з дрэва; драўляны. Дзеравяны ложак, прыбраны сціпла і чыста, прытуліўся да акна. Мурашка. Пад самаю паліцаю, ля сцяны па ўслончыку, стаіць дзеравянае вядро з вадою. Сабаленка.

2. перан. Нерухомы, нежывы. Дзеравяны твар. // Невыразны, бясстрасны. — Ну на табе! Кахаю!.. — вымармытаў я глухім дзеравяным голасам. Карпюк.

дзеравя́чына, ‑ы, ж.

Разм. Кавалак дрэва; палена. [Палонны] кінуў камень ці кавалак дзеравячыны, каб пакласці па зямлю канваіраў, а самому ў гэты час далей адбегчы ад іх. С. Александровіч.

дзеравя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Невялікі кавалак дрэва; драўляная частка чаго‑н. Глуха ляпаюць адна аб адну дзеравяшкі прыкладаў. Паўлаў.

2. Штучная драўляная нага. Вунь ідзе дзядзька Пракоп на дзеравяшцы... Па ўезджанай коўзкай саннай дарозе ён неяк смешна ступае. Сабаленка. У вялікім утульным крэслі драмаў вартаўнік — яшчэ не стары чалавек з дзеравяшкаю, прывязанаю да калена. Грахоўскі.

3. мн. (дзеравя́шкі, ‑шак). Абутак на драўлянай падэшве. Алёша стаў на лавачку, разуўшыся: кінуў дзеравяшкі пад прызбу. Пташнікаў.

дзераза́, ‑ы, ж.

Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым або, радзей, прамым сцяблом. Пушыста ўецца-сцелецца густая дзераза. А. Александровіч. [Вучні] цэлага паўдня прыбіралі трыбуну — аздаблялі зялёнымі елкамі, абвівалі дзеразой. Шахавец. // Жоўты парашок са спораў дзеразы (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

дзеразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзеразы; зроблены з дзеразы. Вакол рамак — суцэльны дзеразовы вянок. Кулакоўскі.

дзе́рбнік, ‑а, м.

Невялікі ястраб. У гэты момант, быццам з неба, на галлё зваліўся дзербнік — страшэнны вораг дробных птушак. Ігнаценка.

дзервяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Тое, што і дзеравянець. — Дзе ж ён? — машынальна паўтарыла .. [Любка], адчуваючы, як дзервянеюць ногі, як стыне сэрца. Лынькоў. Адно было прыкра, што пачала дзервянець сагнутая спіна. Мележ.

дзернава́ць, дзярную, дзярнуеш, дзярнуе; незак., што.

Абкладваць дзёрнам. Дзернаваць адхоны. Дзернаваць клумбы.

дзернарэ́з, ‑а, м.

Від плуга для наразання дзёрну.

дзе́рці, дзяру, дзярэш, дзярэ; дзяром, дзераце; пр. дзёр, дзерла; незак., каго-што.

Тое, што і драць.