гідрафло́т, ‑у,
Паветраны флот, які складаецца з гідрасамалётаў.
гідрафло́т, ‑у,
Паветраны флот, які складаецца з гідрасамалётаў.
гідрафо́н, ‑а,
Прыбор для прыёму гукавых хваляў, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца ў вадзе.
[Ад грэч. hýdōr — вада і phōnē — гук.]
гідрахі́мія, ‑і,
Навука аб хімічным саставе вод, якія ўтвараюць гідрасферу, і метадах іх даследавання.
гідраэлева́тар, ‑а,
гідраэлектраста́нцыя, ‑і,
Электрычная станцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію, скарыстоўваючы сілу падаючай вады (скарочана ГЭС).
гідраэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да выпрацоўкі і выкарыстання энергіі гідраэлектрастанцыяй.
гідраэнерге́тыка, ‑і,
Галіна энергетыкі, звязаная з выкарыстаннем энергіі вады для выпрацоўкі электраэнергіі на гідраэлектрастанцыях.
гідраэнергеты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гідраэнергетыкі.
2. Які мае адносіны да воднай энергіі.
гідро́граф, ‑а,
Спецыяліст у галіне гідраграфіі.
гідро́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне гідралогіі.