Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грузі́нка,

гл. грузіны.

грузі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Грузіі, грузінаў, належыць ім. Грузінская мова. Грузінскі звычай.

грузі́ны, ‑аў; адз. грузін, ‑а, м.; грузінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. грузінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузінскай ССР.

грузі́цца, гружуся, грузішся, грузіцца; незак.

1. Прымаць, забіраць груз; нагружацца. Параход грузіцца.

2. Садзіцца куды‑н., на што‑н. разам са сваім грузам. Войска пачало грузіцца ў эшалон.

3. Зал. да грузіць.

грузі́ць, гружу, грузіш, грузіць; незак., каго-што.

1. Напаўняць што‑н. грузам (у 2 знач.); нагружаць. Грузіць баржы. □ Партызаны фарбавалі судна, грузілі яго дрывамі. Лынькоў.

2. Складваць, змяшчаць груз куды‑н. Грузіць мяхі на воз. □ Механізатары нешта грузілі ў кузаў самазвала. Гроднеў.

гру́зка,

1. Прысл. да грузкі.

2. безас. у знач. вык. Вязка, багніста. Сцяпан і Вера Сяргееўна.. селі на бервяно, кінутае на лугавінцы, дзе вясной, відаць, было грузка. Шамякін.

гру́зкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грузкага.

гру́зкі, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім можна ўвязнуць; гразкі, багністы. Грузкім глеем заплылі Скрозь старажытныя дарогі. Зарыцкі. Паміж насыпаў на могілках збіралася вада. Зямля рабілася ліпкай, грузкай, і паўзці было ўсё цяжэй. Галавач.

грузнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі грузны. Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты. Сабаленка.

гру́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан грузнага. Аднак, нягледзячы на сваю грузнасць, .. [Андрэй Данілавіч] вельмі быў рухавы. Ракітны.