Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суднарабо́чы, ‑ага, м.

Рабочы па пагрузцы, разгрузцы і абслугоўванню суднаў.

суднарамо́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Рамонт суднаў.

суднарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту суднаў; прызначаны для рамонту суднаў. Суднарамонтныя майстэрні.

суднаўлада́льнік, ‑а, м.

Уладальнік судна.

суднаўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суднаўладальніка.

суднаўла́снік, ‑а, м.

Уласнік судна.

суднаўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да судпаўласніка.

суднахо́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць суднаходнага. Суднаходнасць Дняпра.

суднахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Даступны для суднаходства, прызначаны для суднаходства. Суднаходны канал. □ Прыпяць — самы вялікі прыток Дняпра, самая вялікая і самая суднаходная рака Беларусі. В. Вольскі.

суднахо́дства, ‑а, н.

Рух па водных шляхах розных відаў транспарту: суднаў, паромаў, тэхнічнага і дапаможнага флоту.