суднавадзі́цель, ‑я,
Той, хто водзіць судны; спецыяліст па ваджэнню суднаў.
суднавадзі́цель, ‑я,
Той, хто водзіць судны; спецыяліст па ваджэнню суднаў.
суднавадзі́цельскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да суднавадзіцеля.
суднаве́рф, ‑і,
Суднабудаўнічая верф.
су́днавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да судна 1, знаходзіцца на судне.
суднамеха́нік, ‑а,
Суднавы механік.
суднапад’ём, ‑у,
Пад’ём затанулых суднаў, а таксама суднаў, якія плаваюць, для агляду і рамонту іх падводнай часткі.
суднапад’ёмнік, ‑а,
Збудаванне для пад’ёму і спуску суднаў (пры пабудове, рамонце і пад.).
суднапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да суднапад’ёму, служыць для пад’ёму суднаў.
суднападыма́нне, ‑я,
Тое, што і суднапад’ём.
суднапрамысло́вец, ‑лоўца,
Прадпрыемец-капіталіст у галіне суднабудавання.