Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сублімацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сублімацыі, прызначаны для яе; які ажыццяўляецца метадам сублімацыі. Сублімацыйны апарат.

субліма́цыя, ‑і, ж.

1. У хіміі — пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, мінаючы вадкі.

2. У метэаралогіі — пераход вадзяной пары ў атмасферы непасрэдна ў цвёрды стан, мінаючы вадкую фазу.

[Ад лац. sublimare — высока паднімаць.]

субмары́на, ‑ы, ж.

Уст. Падводная лодка.

[Ад лац. sub — пад і marina — марская.]

субо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

Шосты дзень тыдня, які папярэднічае нядзелі.

субо́тні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да суботы, які адбываецца ў суботу. Суботні вечар.

субо́тнік, ‑а, м.

1. Добраахвотна і бясплатнае калектыўнае выкананне якой‑н. грамадска-карыснай працы ў нерабочы час. Маладыя рабочыя льнозавода дружна выходзілі пасля работы на суботнікі. «Звязда».

2. Сектант, які належыць да секты, што святкуе суботу замест нядзелі.

•••

Камуністычны суботнік — бясплатная работа на карысць грамадства ў нерабочы час, як праяўленне камуністычных адносін да працы.

субпадра́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Дагавор з пэўнай арганізацыяй на частковае выкананне якіх‑н. работ як частка больш агульнага дагавору.

субпадра́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які працуе па субпадраду. Субпадрадныя арганізацыі.

субпадра́дчык, ‑а, м.

Спец. Арганізацыя, якая працуе па субпадраду.

субпраду́кты, ‑аў; адз. субпрадукт, ‑а, М ‑кце, м.

Харчовыя прадукты (акрамя мясной тушы), якія атрымліваюцца пры разбіранні забітай жывёлы (язык, ныркі і пад.).