стэрэаты́пія, ‑і,
1. Выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх.
2. Механічнае паўтарэнне адных і тых самых рухаў, слоў і пад., якія назіраюцца пры некаторых псіхічных захворваннях.
стэрэаты́пія, ‑і,
1. Выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх.
2. Механічнае паўтарэнне адных і тых самых рухаў, слоў і пад., якія назіраюцца пры некаторых псіхічных захворваннях.
стэрэаты́пнасць, ‑і,
Уласцівасць стэрэатыпнага (у 2 знач.).
стэрэаты́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стэрэатыпа (у 1 знач.).
2.
стэрэатэлеві́зар, ‑а,
Тэлевізар, на экране якога ўзнаўляецца аб’ёмны адбітак, што перадаецца з тэлецэнтра.
стэрэафані́чнасць, ‑і,
Уласцівасць стэрэафанічнага.
стэрэафані́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем стэрэафаніі.
стэрэафані́я, ‑і,
Спосаб узнаўлення гуку, які дае магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.
[Ад грэч. stereos — прасторавы і phōnē — гук.]
стэрэафі́льм, ‑а,
Стэрэаскапічны фільм.
стэрэахі́мія, ‑і,
Вучэнне аб прасторавым размяшчэнні атамаў у малекулах хімічных злучэнняў.
[Ад грэч. stereos — прасторавы і слова хімія.]
стэрэаэкра́н, ‑а,
Экран, прызначаны для дэманстрацыі стэрэафільмаў.