Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаду́мам, прысл.

Разм. Самавольна, без дазволу. — А як вы в[е]дз[я]це травапольную сістэму?! — .. [Бялоцкі] павярнуўся да Варанецкага. — Я дзеля гэтага і прыехаў. На тое, што вы траву насенную самадумам касіць узяліся, я выпадкова наткнуўся. Дуброўскі. Стогнуць Бусліныя сосны: даўганосыя птахі сёлета занялі ў Грынях самадумам нечае шматгадовае прыстанішча. Пташнікаў. // Не параіўшыся з іншымі. [Надзя:] — Ці ж усё добра? Быццам у цябе не было з кім параіцца? А ты [Валодзька] самадумам усё. Гроднеў. [Тата:] — Вось бачыш... Шкоды атрымалася больш, чым карысці. Таму што не раіцеся з дарослымі, а ўсё самадумам. Ваданосаў.

самаду́р, ‑а, м.

Той, хто дзейнічае па асабістаму капрызу, не лічачыся з іншымі людзьмі. [Максім:] — Але калі стары самадур здзекуецца з цябе, з тваіх перакананняў, тэрарызуе цябе, дык чаго ж ты [Андрэй] сам варты? Машара.

самаду́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да самадур.

самаду́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Весці сябе як самадур, быць самадурам.

самаду́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да самадурства, які дзейнічае толькі па свайму капрызу.

2. Заснаваны на самадурстве. Самадурныя планы.

самаду́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самадура, уласцівы яму. Самадурскія звычкі.

самаду́рства, ‑а, н.

Характар дзеянняў, паводзіны самадура. [Лемяшэвіч] не сумняваўся, што сакратар абкома, які прысутнічаў пры яго размове з Бародкам на лузе, адразу зразумее, чым абумоўлены яго перавод, абурыцца і спыніць гэтае самадурства. Шамякін.

самады́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самадыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Самадыйскія мовы.

самады́йцы, ‑аў; адз. самадыец, ‑дыйца, м.; самадыйка, ‑і, ДМ ‑дыйцы; мн. самадыйкі, ‑дыек; ж.

Прынятая ў савецкай навуцы назва роднасных паўночных народаў (ненцаў, селькупаў і інш.).

самадысцыплі́на, ‑ы, ж.

Уменне кіраваць сабой, падпарадкоўваць свае дзеянні пэўным патрабаванням, прынцыпам. [Рыгор Мурашка] быў для многіх нас прыкладам самадысцыпліны і настойлівасці ў авалоданні ведалі. Хведаровіч. Відаць, у гэтага чалавека [Платона Смірнова] жалезная самадысцыпліна, велізарная прага да жыцця! М. Ткачоў.