студэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да студэнта, студэнцтва. Студэнцкі гурток. Студэнцкі білет. □ Сцяпан .. скончыў першы курс будаўнічага інстытута і праводзіў дома свае першыя студэнцкія канікулы. Корбан.
студэ́нцтва, ‑а, н.
1. зб. Студэнты. Прадстаўнікі студэнцтва будуць цяпер з большай актыўнасцю ўдзельнічаць і ў пасяджэннях вучонага і метадычнага саветаў. «Маладосць».
2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе. Прамільгнулі ў памяці [Хадкевіча] гады студэнцтва. Васілевіч.
сту́занасць, ‑і, ж.
Стан стузанага; павышаная нервознасць, змучанасць.
сту́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад стузаць.
сту́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Змучыцца, стаміцца ў якіх‑н. клопатах, справах; затузацца.
сту́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Затузаць, зацягаць. Стузаць каня.
2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць. Усё гэта так .. [Сідора] знервавала, так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна ў вікураўскіх абставінах. Гартны.