Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стрыно́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стрыножыць.

стрыно́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да стрыножваць.

стрыно́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стрыножыць.

стрыно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Звязаць путам пярэднія ногі каня з адной задняй. Стрыножыць каня.

стры́пер, ‑а, м.

Спец.

1. Механізм для выштурхвання балванак са зложніцы.

2. Камбінаваная ўборачная машына, якая зразае і малоціць каласы, а таксама вее насенне.

[Англ. stripper.]

стры́перны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да стрыпера. Стрыперная машына.

стрыпты́з, ‑у, м.

У капіталістычных краінах — танцавальнае выступленне ў кабарэ, звязанае з паступовым распрананнем танцоўшчыцы.

[Ад англ. strip — знімаць і tease — дражніць.]

стрыхні́н, ‑у, м.

Моцны яд, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі (выкарыстоўваецца ў лячэбных дозах у медыцыне).

[Ад грэч. strychnos — рвотны арэшак.]

стрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

Прылада для выраўноўвання саломы пры крыцці страхі.

стрэл, ‑у, м.

Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць. Пісталеты стрэл абарваў .. голас [жанчыны], рэхам пракаціўся — і раз і другі — па ўзгорыстаму наваколлю. Лынькоў. Адным стрэлам двух зайцаў забіць. Прымаўка. // Гукі гэтага ўзрыву. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш, на міг. Панчанка.