цыку́та, ‑ы,
Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых.
[Ад лац. cicuta.]
цыку́та, ‑ы,
Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых.
[Ад лац. cicuta.]
цылі́ндр, ‑а,
1. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольніка вакол аднаго з яго бакоў.
2. У тэхніцы — дэталь або канструкцыя падобнай формы.
3. Высокі, цвёрды, з палямі мужчынскі капялюш.
[Ад грэч. kýlindros.]
цылі́ндравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыліндра (у 2 знач.).
цыліндрападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму цыліндра, падобны на цыліндр.
цыліндры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыліндра, уласцівы цыліндру (у 1 знач.).
цымбалі́ст, ‑а,
Музыкант, які іграе на цымбалах.
цымба́лы, ‑аў;
Народны музычны інструмент, які ўяўляе сабой рэзанансавую трапецападобную скрынку з металічнымі струнамі, па якіх удараюць палачкамі.
[Польск. cymbały ад грэч. kymbalon — кімвал.]
цымба́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цымбалаў, належыць цымбалам.
цымля́нскае, ‑ага,
Сорт пеністага вінаграднага віна.
[Ад назвы станіцы Цымлянскай на Доне.]
цы́мус, ‑у,
1.
2. Салодкая страва толькі з морквы.