стры́гчыся, стрыгуся, стрыжэшся, стрыжацца; стрыжомся, стрыжацеся, стрыгуцца; пр. стрыгся, ‑лася; незак.
1. Падстрыгацца, стрыгчы сабе валасы. Ён не вельмі ахайны, Іван, па тры месяцы не стрыжэцца, не абразае пазногцяў, але што датычыць чыгуначных зводак, то тут ён педантычны, нібы бухгалтар. Навуменка.
2. Насіць валасы, падстрыжаныя якім‑н. чынам; насіць кароткія валасы, пастаянна падстрыгаць іх. Валасы .. [Данусі] былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія дзяўчаты. Карпюк.
3. Зал. да стрыгчы (у 1 знач.).
стрые́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.
стрыж, ‑а, м.
Невялікая птушка сямейства стрыжоў з доўгімі вострымі крыламі.
стры́жаншчык, ‑а, м.
Рабочы-фармаўшчык, які вырабляе стрыжні для ліцейных форм.
стры́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стрыгчы.
2. у знач. прым. З кароткімі, падстрыжанымі валасамі. Стрыжаная галава. □ Ахопленыя бескарыслівым юнацкім прароцтвам,.. [сябры], вядома, не думалі, што ты будзеш тлумачыць стрыжаным першакласнікам сэнс вялікіх і малых літар. Навуменка. // З падрэзанай травой, галінамі, дрэвамі. Стрыжаны газон.
стры́жань, ‑жня, м.
1. Унутраная частка сцябла (ствала) або кораня раслін. У бярвенні, мабыць, адна абалонка, а стрыжань ужо спарахнеў. Сабаленка. Любіў сядзець .. і дзівіцца, як лоўка выкручвае дзед стрыжань зрэзанай на дудку хвойкі. Марціновіч. // Сярэдняя частка чаго‑н. у жывёльным або раслінным арганізмах. Стрыжань птушынага пяра.
2. Спец. Прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або апорай чаго‑н. Стрыжань поршня. // Унутраная частка электрамагніта з абмоткай з дроту.
3. Глыбокае месца ў рэчышчы ракі, месца з самым хуткім цячэннем у рацэ. Наперадзе заўжды ішоў Ціхан — брыгадзір лепшай у арцелі брыгады і Бамбалаў сусед. Ён першы садзіўся на вёслы і вёў свой баркас на самы стрыжань ракі. Карамазаў. Лодка ўвішна выкручвалася на быстрай плыні стрыжня. Брыль.
4. Разм. Цвёрды асяродак варыва. Стрыжань скулы.
5. перан.; чаго. Асноўная, галоўная, цэнтральная частка чаго‑н. Да лепшых [вершаў] трэба аднесці тыя, дзе аўтару ўдалося знайсці нейкае драматычнае зерне, нейкі канфліктны стрыжань. Бярозкін. // Тое, асноўнае, што характэрна каму‑, чаму‑н. Лірыка-інтанацыйны прынцып канчаткова аформіўся, стаў стрыжнем індывідуальнай манеры Я. Брыля ў рамане «Птушкі і гнёзды». У. Калеснік.
стрыжаня́ і стрыжанё, ‑няці; мн. няты, ‑нят; н.
Птушаня стрыжа.
стры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. стрыгчы (у 1 знач.).
2. Спосаб падстрыгання валасоў, форма прычоскі. Медная стрыжка. Стрыжка пад бокс.
•••
Нулявая стрыжка — стрыжка нагала.
Стрыжка купонаў — атрыманне рэнты, працэнтаў з каштоўных папер.
стрыжнёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стрыжня (у 1 знач.), з вялікім стрыжнем (пра драўніну). Стрыжнёвы корань канюшыны.
2. Які мае адносіны да стрыжня (у 2, 3 знач.). // Са стрыжнем. Стрыжнёвы трансфарматар.
3. перан. Асноўны, галоўны. Стрыжнёвая праблема канферэнцыі.