Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

страуся́тнік, ‑а, м.

Памяшканне для страусаў у заапарку.

страўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стравіць ​1 — страўляць ​1.

стра́ўлены ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стравіць ​1.

стра́ўлены ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стравіць ​2.

стра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. страўліваць ​1 — стравіць ​1.

стра́ўлівацца ​1, ‑аецца; незак.

Зал. да страўліваць ​1.

стра́ўлівацца ​2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стравіцца.

2. Зал. да страўліваць ​2.

стра́ўліваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стравіць ​1.

стра́ўліваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стравіць ​2.

страўля́цца ​1, ‑яецца; незак.

Зал. да страўляць ​1.

страўля́цца ​2, ‑яецца; незак.

1. Незак. да стравіцца.

2. Зал. да страўляць ​2.

страўля́ць ​1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да стравіць ​1.

страўля́ць ​2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да стравіць ​2.

стра́ўнік, ‑а, м.

Орган стрававання чалавека і жывёл. Здаровы страўнік. Язва страўніка.

стра́ўнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да страўніка. Страўнікавы сок. Страўнікавыя залозы. // Які прызначаны, служыць для лячэння страўніка. Страўнікавыя кроплі.