Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

страта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «стратасфера», напрыклад: стратанаўт, стратаплан, стратастат.

стратана́ўт, ‑а, М ‑наўце, м.

Той, хто ажыццяўляе палёты ў стратасферу.

[Ад лац. stratum — слой і грэч. nautēs — мараплавец.]

стратапла́н, ‑а, м.

Уст. Самалёт, прызначаны для палётаў у стратасферу.

[Ад лац. stratum — слой і фр. planer — лятаць, вісець (у паветры).]

стратаста́т, ‑а, М ‑таце, м.

Аэрастат з герметычна закрытай гандолай для палёту чалавека ў стратасферу.

[Ад лац. stratum — слой і грэч. statos — нерухомы, стаячы.]

стратасфе́ра, ‑ы, ж.

Верхні слой атмасферы, які знаходзіцца над трапасферай.

[Ад лац. stratum — слой і грэч. sphaira — шар.]

стратасфе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стратасферы. Стратасферныя слаі. // Прыстасаваны для палётаў у стратасферу. Стратасферная ракета.

стра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан стратнага.

стра́тны, ‑ая, ‑ае.

Які вядзе да страты, прыносіць страту. Стратны продаж. Стратная капальня.

•••

Стратная цана (спец.) гл. цана.

стратыграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стратыграфіі. Стратыграфічная карта.

стратыгра́фія, ‑і, ж.

Раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны.

[Ад лац. stratum — слой і грэч. graphō — пішу.]