Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самавызнача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да самавызначыцца.

самавы́значыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Знайсці, вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве. Малады аўтар цвёрда самавызначыўся і пачаў працаваць у аб ранай ім галіне. «Маладосць».

2. Атрымаць самастойную нацыянальную дзяржаўнасць.

самавызначэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. самавызначацца — самавызначыцца (у 1 знач.).

2. Права нацыі на стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Права нацый на самавызначэнне. □ Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя абвясціла роўнасць і суверэннасць народаў Расіі, іх права на самавызначэнне. «Полымя».

самавыключэ́нне, ‑я, н.

Выключэнне самога сябе адкуль‑н.

самавыкрыва́нне, ‑я, і самавыкрыццё, ‑я, н.

Выкрыванне самога сябе, сваіх дзеянняў, учынкаў.

самавыле́чванне, ‑я, н.

Вылечванне самога сябе без чыёй‑н. дапамогі.

самавылячэ́нне, ‑я, н.

Працэс аднаўлення здароўя, лячэнне самога сябе.

самавынішчэ́нне, ‑я, н.

Знішчэнне саміх сябе або адзін аднаго.

самавыпрабава́нне і самавыпрабо́ўванне, ‑я, н.

Выпрабаванне самога сябе, сваіх сіл, здольнасцей.

самавыпраўле́нне, ‑я, н.

Выпраўленне самім сваіх памылак, учынкаў, поглядаў.