пладано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Частка сцябла, на якой трымаецца плод.
пладано́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пладаноснага. // Здольнасць прыносіць плады (у 1 знач.).
пладано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які прыносіць плады (аб раслінах). Пладаносны сад. Пладаноснае дрэва.
пладая́гадны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з вырошчваннем і апрацоўкай фруктаў і ягад.
2. Прыгатаваны з фруктаў і ягад. Пладаягадныя кансервы.
3. Які дае фрукты і ягады. І.У. Мічурын вывеў звыш 300 гатункаў новых пладаягадных раслін. «Беларусь».
пладзі́цца, плодзіцца; незак.
1. Размнажацца, разводзіцца. У паўночнай частцы Ладажскага возера плодзіцца чорны сіг. «Маладосць». // Разм. Нараджаць вялікае патомства. — Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты, валодай імі, — гаварыў Лабановіч. Колас.
2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці. Вокам кіну, вокам гляну, — Думкі роем плодзяцца. А. Александровіч.
пладзі́ць, пладжу, плодзіш, плодзіць; незак., каго-што.
1. Размнажаць, разводзіць. // Разм. Нараджаць (вялікае патомства). Пладзіць дзяцей. // Прыносіць ураджай, даваць плады, насенне. Няма яе [вады] — зямля пладзіць не здольна, Нібы губляе ад жыцця ключы. Чарнушэвіч.
2. перан. Садзейнічаць з’яўленню чаго‑н., параджаць. [Міхал:] — Хопіць пладзіць адукаваных няўмек з прэтэнзіямі. Карпаў.
пладніко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пладніка.
пладо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць прыдатныя для яды плады. Пладовыя дрэвы.
2. Прыгатаваны з пладоў; у склад якога ўваходзяць плады. Пладовы цукар. Пладовае віно.
3. У складзе якога маюцца органы размнажэння, апладненяя (пра расліны).
пладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Спец. Кароткая пладовая галінка, на якой знаходзяцца кветкавыя пупышкі.