плакіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да плакіроўкі, прызначаны для плакіроўкі.
плакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Спец.
1. Тое, што і плакіраванне.
2. Верхні слой, абліцоўка плакіраваных прадметаў.
3. Дзёран, які высцілае плакіраваны ўчастак.
плакіро́ўшчык, ‑а, м.
Спец. Той, хто займаецца плакіраваннем.
плакіро́ўшчыца, ‑ы, ж.
Спец. Жан. да плакіроўшчык.
пла́кса, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто часта плача без уважлівай прычыны. — Эх, плакса... Ты, відаць, толькі да слёз і здатная. М. Ткачоў.
2. Той, хто любіць скардзіцца, наракаць.
плаксі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць плаксівага. Сімон быў вельмі пакрыўджаны і гаварыў доўга. Гунава яго не слухаў. Сімонава плаксівасць лёсу ста залатых змяніць не магла. Самуйлёнак.
плаксі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які часта плача. [Галя:] — Ідзіце, ідзіце ўжо дадому, а то сын прачнецца і хопіцца, што няма бацькі, плакаць будзе. Можа, ён у вас вельмі плаксівы? Сабаленка.
2. Такі, які бывае пры плачы; падобны да плачу. Плаксівы голас. □ І Раман, адразу зрабіўшы плаксівы выраз твару, паплёўся ў кватэру. Ваданосаў.
3. Які любіць скардзіцца, наракаць. Дарэмна Апанас наракаў на сваю долю. Дачка яго была не з плаксівых. Чарнышэвіч.
плаксу́н, ‑а, м.
Разм. Той, хто часта плача, плакса. [Стары:] — А вось гэты плаксун, — ён кіўнуў у бок калыскі, — са мной застаўся. «Звязда».
плаксу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
Разм. Жан. да плаксун.