пла́ваючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад плаваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, які плавае, здольны да плавання. Плаваючыя птушкі.
3. Дзеепрысл. незак. ад плаваць.
пла́вень, плаўня, м.
1. Спец. Рэчыва, якое дадаецца да руды для паскарэння плаўкі прымесей і ўтварэння шлаку.
2. Тое, што і плаўнік. Шмат вандравала па свеце яна [хмара]. Недзе на моры бялела ільдзінай, Стыла на вострым лязе гарпуна, Ззяла на плаўнях шырокіх дэльфіна. Танк.
плаве́ц, плаўца, м.
Тое, што і плывец. Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плаўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век. Грахоўскі. Па гэтых вірах цяпер плавала з дзесятак мужчын — гэта былі самыя лепшыя нашы вясковыя плаўцы. Лупсякоў.
плаві́к, ‑у, м.
Спец. Мінерал (злучэнне кальцыю і фтору) у выглядзе крышталяў рознага колеру, які выкарыстоўваецца ў металургіі і хімічнай прамысловасці.
плавіко́вы, ‑ая, ‑ае.
У выразах: плавіковая кіслата гл. кіслата; плавіковы шпат гл. шпат.
плаві́льнік, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне для плаўкі металаў.
плаві́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плаўкі (у 1 знач.). Плавільны цэх. // Які служыць для плаўкі. Плавільная печ.
плаві́льня, ‑і, ж.
Памяшканне, дзе плавяць металы. Вызначаўся горад Павянец тым, што была тут даўняя, яшчэ з часоў Пятра I, плавільня, у якой плавілі медзь. Галавач.
плаві́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па плаўцы металаў. [Зубава] сядзіць, як на троне, і са спакойнай уважлівасцю слухае, што гаворыць ёй плавільшчык Ваш — Міхалаў зменшчык. Карпаў.
пла́віцца, ‑віцца; незак.
1. Рабіцца вадкім ад награвання да высокай тэмпературы (пра цвёрдыя целы). Ад высокай тэмпературы плавіцца шкло.
2. Зал. да плавіць.