пладзіць, пладжу, плодзіш, плодзіць; незак., каго-што.

1. Размнажаць, разводзіць. // Разм. Нараджаць (вялікае патомства). Пладзіць дзяцей. // Прыносіць ураджай, даваць плады, насенне. Няма яе [вады] — зямля пладзіць не здольна, Нібы губляе ад жыцця ключы. Чарнушэвіч.

2. перан. Садзейнічаць з’яўленню чаго‑н., параджаць. [Міхал:] — Хопіць пладзіць адукаваных няўмек з прэтэнзіямі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)