харчатрэ́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Харчовы трэст.
харчкамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.
Харчовы камбінат.
харчо́, нескл., н.
Каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.
[Груз. charšo.]
харчо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да харчу, харчавання. Харчовыя адходы. Харчовы рацыён. // Які ідзе ў ежу. Харчовыя прадукты. Харчовая бульба.
2. Звязаны з вытворчасцю, захаваннем і размеркаваннем прадуктаў харчавання. Харчовая прамысловасць.
3. Які мае адносіны да харчоў, прадуктаў харчавання. Харчовыя тавары. Харчовыя запасы. □ Пасля полудня Супрун прынёс Максіму харчовую перадачу з дому. Машара. // Звязаны з нарыхтоўкай, захаваннем, размеркаваннем і пад. прадуктаў харчавання. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. Харчовая база знікала. В. Вольскі. На стале было ўсё лепшае, што знайшлі на харчовым складзе: сала, цыбуля, банка рыбных кансерваў. Шамякін.
•••
Харчовая праграма СССР — важнейшая састаўная частка сацыяльна-эканамічнай стратэгіі партыі, разлічаная на павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і хутчэйшае бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва краіны прадуктамі харчавання.
харчпада́так, ‑тку, м.
Гіст. Харчовы падатак з сялянскіх гаспадарак, уведзены ў 1921 г. замест харчразвёрсткі і заменены ў 1923 г. адзіным сельскагаспадарчым падаткам.
харчпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.
Харчовы пункт — месца выдачы ваеннаслужачым харчоў па атэстатах.
харчразвёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Харчовая развёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у Савецкай дзяржаве ў 1919–21 гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі сельгаспрадуктаў, што заставаліся звыш нормы, устаноўленай на асабістае спажыванне.
харчэ́ўня, ‑і, ж.
Сталовая, закусачная з таннымі і простымі стравамі. У мястэчку Ліда на некалькі хвілін зайшла ў харчэўню, каб папалуднаваць, а пасля наняла рамізніка і паехала далей. Галавач.
хары́бда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
У выразе: між Сцылай і Харыбдай гл. Сцыла.