Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уніфо́рма, ‑ы, ж.

1. Форменнае адзенне (аднолькавае для ўсіх людзей якой‑н. групы). Вайсковая уніформа. □ Следам за Трусам я праціснуўся ў цямнейшы куток, дзе мы і ўладзіліся.. на ўвесь вечар, пацеючы ў сваіх жоўтых паўкажушках, якія былі ў той час нейкай своеасаблівай студэнцкай уніформай. Лужанін.

2. зб. У цырку — персанал, адзеты ў спецыяльныя аднолькавыя касцюмы, які абслугоўвае арэну ў час выступлення артыстаў.

[Фр. uniforme.]

унічыю́, прысл.

Без выйгрышу і пройгрышу. Шахматная партыя скончылася ўнічыю. □ Гаспадары свае вароты адстаялі. Быў скончан першы тайм унічыю. Нуль-нуль. Корбан.

у́нія, ‑і, ж.

1. Аб’яднанне, саюз дзвюх або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго манарха. Дзяржаўная унія.

2. Аб’яднанне праваслаўнай царквы з каталіцкай пад уладай рыжскага папы, але пры захоўванні праваслаўнай царквой сваіх абрадаў і богаслужэння.

[Ад лац. unio — адзінства, аб’яднанне.]

унія́т, ‑а, М ‑яце, м.

Паслядоўнік уніі (у 2 знач.); той, хто прытрымліваецца грэка-каталіцкага веравызнання.

унія́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да уніят.

унія́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да уніі (у 2 знач.), уніята. Уніяцкае веравызнанне. Уніяцкая царква. Уніяцкі прыход.

унія́цтва, ‑а, н.

Веравызнанне і веравучэнне уніятаў.