укараці́цца, ‑роціцца; зак.
1. Зрабіцца карацейшым, меншым па даўжыні, працягласці. Кажуць людзі, што калісьці хвост у зайца быў пушысцей і даўжэй, чым у лісіцы. Як ён мог укараціцца, стаць такім, што смеху варты? Дубоўка.
2. Стаць менш працяглым у часе. Дні ўкараніліся.
укараці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; зак., што.
1. Зрабіць карацейшым, меншым па даўжыні; пакараціць. Укараціць рукаў. Укараціць сукенку. □ [Захарчанка] сам пасадзіў сына ў сядло, укараціў страмёны. Беразняк. Збочыўшы з дарогі, што ішла ўздоўж рэчкі, Андрэйка хацеў укараціць шлях да дзядзькі Марціна. Кавалёў.
2. Скараціць, паменшыць тэрмін, перыяд, час чаго‑н. — Зусім [маці] слабая, — страпянуўся Прыходзька. — Фашысты ёй укарацілі жыццё. Гурскі.
•••
Укараціць (падкараціць) язык каму — прымусіць каго‑н. менш балбатаць, гаварыць, быць менш дзёрзкім.
укарачэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укараціць.
укармі́цца, укорміцца; зак.
Стаць сытым, адкарміцца; ад’есціся.
укармі́ць, укармлю, укорміш, укорміць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сытым; адкарміць. Укарміць парсюка.
2. Разм. Пракарміць. Укарміць сям’ю.
укаро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укараціць.
укаро́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укарочваць — укараціць.
укаро́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укараціцца.
2. Зал. да укарочваць.
укаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укараціць.
укарчане́лы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і скарчанелы. Укарчанелыя кусты быльнягу адно трашчалі пад блішчастым жалезам. Чорны.