Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлепастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Спектакль, створаны для паказу па тэлебачанні.

тэлепаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлепатыі. Тэлепатычная сувязь.

тэлепа́тыя, ‑і, ж.

Тэрмін, які ўжываецца для абазначэння перадачы думак, пачуццяў на адлегласці без пасрэдніцтва органаў пачуццяў.

[Ад грэч. tēle — далёка і pathos — пачуццё.]

тэлеперада́тчык, ‑а, м.

Перадатчык тэлевізійных сігналаў. Тэлеперадатчык у касмічнай ракеце.

тэлеперада́ча, ‑ы, ж.

1. Перадача якіх‑н. відарысаў пры дапамозе тэлебачання. Тэлеперадача са студыі.

2. Тое, што перадаецца па тэлебачанні, з тэлевізійнага цэнтра. Глядзець тэлеперадачу. Праграма тэлеперадач.

тэлепрыёмнік, ‑а, м.

Радыёпрыёмнік з тэлевізійным устройствам.

тэлерэпарта́ж, ‑у, м.

Рэпартаж з месца падзеі, які перадаецца па тэлебачанні.

тэлерэпарцёр, ‑а, м.

Журналіст, які вядзе тэлерэпартаж.

тэлескапі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэлескопа, уласцівы яму. Тэлескапічная труба. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлескопа. Тэлескапічныя назіранні за Венерай.

2. Спец. Які моцна павялічвае. Тэлескапічныя акуляры.

3. Спец. Які падымаецца і апускаецца ў выніку павароту вакол сваёй восі накшталт тэлескопных труб. Тэлескапічны кран. □ З гэтага завода выйшлі металічныя апалубкі са ступеньчатай рэгуліроўкай, тэлескапічныя перасоўныя вышкі, машына для наклейкі рубероіда з адначасовыя пакрыццём бітума — цэлую брыгаду страхароў замяняе... Мыслівец.

тэлескапі́я, ‑і, ж.

Назіранне за нябеснымі свяціламі пры дапамозе тэлескопа.