кро́хкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць крохкага. Крохкасць металаў. Крохкасць шкла.
кро́хкі, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка крышыцца, распадаецца на часткі; ломкі. Крохкі лёд. Крохкае дрэва. □ Вязалі снапы асцярожна: крохкая салома, калі моцна закручваць перавясла, ірвалася. Мележ.
кро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Ісці цвёрда і шырока ступаючы. Узяўшы вуду і лапату, На рэчку першым крочыць дзед. Непачаловіч. // Хадзіць, ісці размерным крокам. Шарэнгамі крочыць пяхота. Аўрамчык. Сёння ў першамайскай калоне горда крочаць побач былыя воіны і партызаны. «Звязда».
2. перан. Прасоўвацца, развівацца ў пэўным кірунку. Мы шляхам ленінскім ідзём, Ніколі з яснага не збочым, У нашых дзён маяк відзён, Наперад мужна крочым. Пушча. Камуністычныя ідэі шырока крочылі па ўсёй зямлі, не прызнаючы ніякай граніцы. Паслядовіч.
кро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Маленькі кусочак, дробная часцінка чаго‑н. Хлебныя крошкі. □ Па абрусе растрэсены крошкі французскага торта. Баранавых. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню. Адамчык. // зб. Здробненая маса якога‑н. рэчыва. Тарфяная крошка. □ [За клумбай] — кветкавы дыван, перарэзаны чырвонай дарожкай з цаглянай крошкі. Шамякін.
2. Разм. Пра дзіця, маладую істоту. І нават крошка Соня І тая пахвалілася: — І я сама сягоння Вунь чыста як памылася! Шуцько.
3. у знач. прысл. кро́шку. Разм. Трошкі, нямнога. Яўсей гэтага коціка неяк палюбіў: то малака яму налье ў сподак, то мяса з баршчу падкіне крошку. Сабаленка.
•••
Да крошкі — поўнасцю, зусім (расходаваць, аддаць што‑н. і пад.).
І крошкі падабраць гл. падабраць.
Ні крошкі — ніколькі.