жаўцяго́нны, ‑ая, ‑ае.
Які садзейнічае выдзяленню жоўці ў кішэчнік (пра лекавыя сродкі).
жаўця́к, ‑у, м.
Абл. Жоўты пясок. Некаторыя [з акопаў] пазарасталі травой, іншыя проста пазасыпаліся ігліцай, і жаўцяк на дне іх пацямнеў. Ермаловіч.
жаўця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Жоўтая фарба. Анілінавая жаўцянка.