жартлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і жартаўлівы.
жарто́ўна-сатыры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які характарызуецца наяўнасцю гумару і сатыры. Жартоўна-сатырычны твор.
жарто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Вясёлы, забаўны, які мае характар жарту. Беларускія народныя жартоўныя песні.
жарту́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад жартаваць.
2. у знач. прысл. Жартам, дзеля забавы. Над ёй нахіліўся Залескі і крыкнуў, сур’ёзна ці жартуючы — яна не зразумела: — А вы, Карпаўна, сумавалі па сапраўднай вайне. Вось яна, любуйцеся. Шамякін.
3. у знач. прысл. Лёгка, без намаганняў. Жартуючы ўсё зрабіў.
•••
Не жартуючы — сур’ёзна, па праўдзе.
жа́рцік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да жарт.
•••
Строіць жарцікі гл. строіць.
жа́ры, ‑ая, ‑ае.
Жоўта-карычневы, рыжы. На штаны, на месцы калень, ляглі жарыя лапікі са старога, зношанага даўно армяка. Галавач.
жа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм.
1. Моцна прыпякаць. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца, Горача бясконца, Рагамі пот льецца. Колас.
2. Рабіць што‑н. заўзята, з азартам. Жарыць польку. Жарыць у карты. Жарыць з гармат. □ Штык зламаў — крышы прыкладам, Збіў прыклад — жар кулаком. Колас. // Бурна, з сілай праяўляцца (пра з’явы прыроды). Дождж жарыць.
жарэ́бнасць, ‑і, ж.
Стан жарэбнай кабылы, асліцы, вярблюдзіцы. Жарэбнасць кабыл.
жарэ́бная,
Цяжарная (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).
жарэ́бчык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да жарабок; невялікі жарабок. Быў проста жарэбчык, малюсенькі, кволенькі, здаецца, мала большы за добрае ягнё. Якімовіч.