вярхо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Галоўны. Вярхоўны галоўнакамандуючы. Вярхоўны заканадаўчы орган.
•••
Вярхоўны Савет БССР — найвышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады БССР.
Вярхоўны Суд БССР — найвышэйшы судовы орган БССР.
вярце́цца, вярчуся, верцішся, верціцца; незак.
Тое, што і круціцца.
•••
Вярцецца на языку — пра немагчымасць успомніць што‑н.
вярце́ць, вярчу, верціш, верціць; незак.
Тое, што і круціць.
вярча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вярчэння. Вярчальны рух.
вярчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вярцець, вярцецца.
вярша́ліна, ‑ы, ж.
Тое, што і вершаліна. Здавалася нават, што зоры на небе На гонкіх вяршалінах бору растуць. Броўка. Клён сваёй вяршалінай зялёнай Да акна майго не дастае. Панчанка.
вяршко́вы, ‑ая, ‑ае.
Мераю ў адзін вяршок. Вяршковыя дошкі.
вяршня́к, вершняку, м., зб.
Разм. Вершаліны дрэў. З жахлівым, прарэзлівым ровам над вершняком шуганула.. цёмна-срэбраная птушка. Брыль.
вяршо́к 1, ‑шка, м.
Мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
вяршо́к 2, ‑шка, м.
1. Верхняя частка чаго‑н.; верх, верхавіна. Вяршок дрэва. □ Здалёк бабкі здаваліся прысадзістымі белымі кустамі з завостранымі вяршкамі. Якімовіч. Маладыя яблынькі адно самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта. Чорны.
2. толькі мн. (вяршкі́, ‑оў). Тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася; смятанка. [Нявестка:] — Кожны дзень хтосьці з’ядаў вяршкі ў збанках з малаком. Пальчэўскі.
•••
Збіраць вяршкі з чаго гл. збіраць.
вяршы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вяршыні.