Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

вуглясо́с, ‑а, м.

Агрэгат, пры дапамозе якога перапампоўваецца вугаль, здабыты гідраўлічным спосабам.

вуго́лле, ‑я, н., зб.

Вуглі, вугалі (у 2 знач.). Кузня ў вёсцы маленькая, нават меха няма, каб раздзьмуць вуголле. Навуменка.

•••

Як на вуголлі (сядзець, быць і пад.) — пра чые‑н. вельмі неспакойныя, трывожныя паводзіны.

вуго́льнік, ‑а, м.

1. Тое, што і навугольнік.

2. Металічная накладка, якая змацоўвае або ўпрыгожвае вугал чаго‑н. (рамы, скрыні і пад.).

вуго́льчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да вугаль (у 2 знач.); вугельчык. [Лукаш] прыкленчыў, нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.

вуго́р ​1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р ​2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

вуграва́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вуграватага. Вуграватасць скуры.

вуграва́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, усыпаны вуграмі ​2. Вуграваты твар.

вугрападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны з выгляду на вугра ​1.

вугрападо́бныя, ‑ых.

Атрад рыб, да якога належыць вугор ​1.

вугро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугра ​1.