Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

авечкагадо́ўля, ‑і, ж.

Галіна жывёлагадоўлі. Танкарунная авечкагадоўля.

авечкагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да авечкагадоўлі, звязаны з ёй. Авечкагадоўчая ферма. Авечкагадоўчы раён.

аве́чнік, ‑а, м.

Авечы хлеў.

аве́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да авечак, належыць авечкам. Авечы статак. Авечая воўна. // Прыгатаваны з малака авечкі. Авечы сыр.

•••

Авечая галава гл. галава.

Воўк у авечай шкуры гл. воўк.

аве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад авеяць.

аве́яць, авею, авееш, авее; заг. авей; зак., каго-што.

1. Тое, што і абвеяць. Здаровы холад зімы авеяў і разрумяніў.. [панне Людміле] шчокі. Колас.

2. перан. паэт. Ахапіць, акружыць. Авеяць славай. □ [Пісьменнік] авеяў.. вобраз [героя] своеасаблівай рамантыкай. «Маладосць».

авёс, аўса, м.

1. Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы. Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Прыказка.

2. толькі мн. (аўсы́, ‑оў). Пасевы аўса. На блізкіх шнурах зелянелі аўсы. Бядуля.

авіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да авіцца.

2. Зал. да авіваць.

авіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да авіць.

авіе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад З неразлучнай нашай парай З аўтаматамі наўзахват Авіетка зырка шпарыць. Крапіва.

[Фр. aviette.]