аве́яць, авею, авееш, авее; заг. авей; зак., каго-што.
1. Тое, што і абвеяць. Здаровы холад зімы авеяў і разрумяніў.. [панне Людміле] шчокі. Колас.
2. перан. паэт. Ахапіць, акружыць. Авеяць славай. □ [Пісьменнік] авеяў.. вобраз [героя] своеасаблівай рамантыкай. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)