старшынёў, ‑ева.
Які належыць старшыні. Тодар, не чакаючы старшынёвага адказу, пералез цераз высокі новы плот і, прыжмурыўшыся, акінуў гарод вачыма: — Так... Пачнём ад мяжы... Пташнікаў.
старшынёўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да старшыні, належыць яму. Паволі .. [Дэлегат Асамблеі] ішоў праз напоўненую залу да трыбуны, якая ўзвышаецца перад старшынёўскім сталом. Кавалёў. Хто дае: старшынёўскі абед не тады, калі людзі абедаюць, а калі справы адпусцяць. Ракітны.
старшынёўства, ‑а, н.
Выкананне абавязкаў старшыні; пасада старшыні. У тыя часы райкалгассаюзы праводзілі вялікую работу па калектывізацыі, і Івану Міхайлавічу вельмі спатрэбіўся практычны вопыт, набыты за час старшынёўства ў камуне. Палтаран.
старшыні́ха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.
Разм. Жонка старшыні. [Лена:] — Скажыце, калі ласка, ці яшчэ старшыні не было? — Не. Сёння ў яго раённае начальства. Дык у канторы, — адказала старшыніха. Ваданосаў.
старшы́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да старшыны. Старшынскі састаў. Старшынскія пагоны.
старшы́нства, ‑а, н.
Пасада, званне старшыні 1.
старшы́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Знаходзіцца на пасадзе старшыні, выконваць функцыі старшыні. Старшынстваваў Якім у адным калгасе ў суседнім раёне. Корбан. Сеў старшынстваваў, кіраваць сходам таварыш Грамовіч. Шынклер. / у паэт. ужыв. Старшынствуе маё пакаленне — Не адзін аднакашнік мой Сёння ўладна трымае ў жмені Ніць пазіцыі ключавой. Арочка.
старшынство́, ‑а, н.
Першынство перад іншымі па ўзросту або званню, становішчу і пад. [Янак:] — Гэта маміна і татава спальня. А тут мы спалі малыя.. А гэта — для гасцей. Як нікога не было, Стася займала яго, па старшынству. Пальчэўскі.
старшы́нствуючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад старшынстваваць.
2. у знач. наз. старшы́нствуючы, ‑ага, м. Той, хто выконвае абавязкі старшыні. Адказваючы на пытанне старшынствуючага, падсудны прызнаў: «Так, чатыры вечары я адсутнічаў». «Звязда».
3. Дзеепрысл. незак. ад старшынстваваць.
старшыня́, ‑і, м.
1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне. Ён [палкоўнік Груп] — камандзір і старшыня, Сам абвясціў павестку дня. Колас.
2. Кіраўнік некаторых устаноў, аб’яднанняў, арганізацый або іх аддзелаў, органаў. Старшыня выканкома. Старшыня камітэта па друку. □ — Я скажу, сусед, аб гэтым Табе толькі пад сакрэтам: У мяне, бач, ёсць радня — Сельсавета старшыня. Крапіва. Лаўніцкі застаўся чакаць старшыню калгаса — яму сказалі, што ён павінен тут хутка быць. Шахавец.
3. (з вялікай літары). У саставе афіцыйнай назвы кіраўніка дзяржавы, урада або вышэйшых дзяржаўных органаў. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Старшыня Савета Міністраў СССР. Старшыня Савета Нацыянальнасцей. Старшыня Вярхоўнага Суда СССР.