Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

станда́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае стандарту (у 1 і 2 знач.); тыпавы. Стандартныя дэталі. Стандартная мэбля. □ Раніцай я атрымаў пісьмо, шэры стандартны канверт з грыфам той установы, у якую з месяц назад пісаў просьбу. Асіпенка. За якога паўкіламетра ад стандартнай хаты пуцявога абходчыка спыняемся. С. Александровіч.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці; шаблонны, трафарэтны. Стандартныя словы. □ «Але чаму ж ты, сакратар райкома, быў да гэтага часу там толькі наездамі?» — крытыкаваў ён сам сябе і, акрамя стандартнага адказу: «Рукі не даходзілі. Часу не хапала», нічога не знаходзіў. Сіўцоў.

стандартызава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стандартызаваць.

стандартызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стандартызаваць.

стандартызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) стандартным.

2. толькі незак. Зал. да стандартызаваць.

стандартызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) стандартызацыю чаго‑н., зрабіць (рабіць) стандартным. Стандартызаваць вытворчасць, Стандартызаваць дэталі.

стандартыза́тар, ‑а, м.

Спецыяліст, які займаецца пытаннямі стандартызацыі.

стандартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Устанаўленне адзіных абавязковых стандартаў на што‑н. Стандартызацыя дэталей. Стандартызацыя тавараў. □ У XIX ст. усталёўваецца пэўная стандартызацыя драўляных канструкцый і форм. «Помнікі». // Устанаўленне аднастайных, тыпавых форм арганізацыі. Стандартызацыя праектаў будаўніцтва.

2. перан. Адсутнасць, знікненне ў кім‑, чым‑н. арыгінальнасці, індывідуальных асаблівасцей; шаблоннасць, трафарэтнасць. Стандартызацыя мыслення.

станіёлевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да станіёлю, зроблены з яго. Станіёлевая стужка.

станіёль, ‑ю, м.

Тонкая металічная стужка або ліст са сплаву, аснову якога складаюць свінец, волава, алюміній.

[Ад лац. stannum — волава.]

ста́нік, ‑а, м.

1. Тое, што і стан ​1 (у 2 знач.); ліф. Смуглявыя плечы вытыркваліся з занадта вялікага выразу, а поўныя грудзі, здавалася, вось-вось разарвуць туга нацягнуты станік сукенкі. Ваданосаў.

2. Тое, што і бюстгальтар.