Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэдытава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. крэдытаваць.

крэдытава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

1. Узяць (браць) у каго‑н. у доўг, у крэдыт.

2. толькі незак. Зал. да крэдытаваць.

крэдытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) каму‑н. у доўг, адпусціць (адпускаць) што‑н. у крэдыт. Крэдытаваць пакупнікоў. Крэдытаваць вялікай сумай.

2. Адпусціць (адпускаць) каму‑н. крэдыты (у 3 знач.). Крэдытаваць будаўніцтва.

крэ́дытавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэдыту. Крэдытавы запіс.

крэдытаздо́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крэдытаздольнага.

крэдытаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны вярнуць тое, што ўзяў у крэдыт.

крэды́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Уст. Крэдытны білет.

крэды́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэдыту (у 1 і 3 знач.). Крэдытная аперацыя. // Які ажыццяўляе аперацыі па выдачы крэдытаў (у 3 знач.). Крэдытная ўстанова.

•••

Крэдытны білет гл. білет.

крэдыто́р, ‑а, м.

Асоба або ўстанова, якія даюць у крэдыт грошы або тавары.

[Лац. creditor.]

крэдыто́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэдытора. Крэдыторскі рахунак.