сталіні́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталініту. Сталінітавая вытворчасць. // Зроблены са сталініту.
сталі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сталіраваць.
сталі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
Спец.
1. Пакрыцца (пакрывацца) тонкім слоем сталі пры электролізе.
2. толькі незак. Зал. да сталіраваць.
сталі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Пакрыць (пакрываць) тонкім слоем сталі які‑н. прадмет пры дапамозе электролізу.
сталіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сталіраваць.
сталі́ца, ‑ы, ж.
Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў. Сталіца Беларусі. □ На плошчы, ў сталіцы Сафіі, Дзімітраўскі ёсць маўзалей. Танк. Будучы студэнткай, .. [Таццяна] ездзіла туды [у Маскву] на экскурсію і таму шчыра перадавала свае ўласныя ўражанні аб сталіцы. Шамякін. // Пра які‑н. населены пункт як цэнтр чаго‑н. Блукаючы па Палессі, я заехаў у былую сталіцу партызанскага краю. Гэта не то мястэчка, не то рабочы пасёлак. Няхай.
сталі́ць, сталю, століш, століць; незак., што.
Слаць столь.
сталі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталіцы; які знаходзіцца ў сталіцы, належыць ёй. Сталічны жыхар. Сталічныя газеты. □ Гастролі вядомага сталічнага тэатра пачыналіся «Навальніцай» Астроўскага. Васілевіч. // Такі, як у сталіцы, уласцівы сталіцы і жыхарам, якія жывуць у ёй. Сталічныя моды.
стало́вая, ‑ай, ж.
1. Асобны пакой з абедзенным сталом, прызначаны для яды. Шырокія дарожкі-даматканкі, паложаныя ў сталовай і ад сталовай у спальню, сведчылі аб тым, як дбаюць тут аб чыстаце і акуратнасці. Колас. Сайка ў момант выпраг каня, падапрануў чысцейшы .. пінжачок і з’явіўся ў час. Зняў бравэрку, выткнуўся ў дзверы сталовай, якраз калі госці пачалі садзіцца. Сташэўскі.
2. Прадпрыемства грамадскага харчавання. Студэнцкая сталовая. □ У сталовай кардоннай фабрыкі .. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.
стало́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, для выкарыстання ў час яды. Сталовы сервіз. Сталовая бялізна. □ Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы... Лынькоў. Сталовым нажом бацька ўрачыста робіць на вушаку засечку. Хадановіч.
2. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе. Сталовы гарнітур.
3. Спец. Які мае плоскія вяршыні і крутыя схілы (пра гару, узвышша). Сталовыя горы. Сталовы айсберг.
•••
Сталовае віно гл. віно.