самааплёўванне, ‑я,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuсамаапраўда́нне, ‑я,
Апраўданне сябе, уласных учынкаў, паводзін.
самаапыле́нне, ‑я,
Апыленне кветкі ўласным пылком або пылком іншых кветак той жа расліны.
самаапылкава́нне, ‑я,
Тое, што і самаапыленне.
самаапыля́льнік, ‑а,
Расліна, якая апыляецца сама.
самаапыля́льны, ‑ая, ‑ае.
Які апладняецца шляхам самаапылення.
самаапыля́цца, ‑яецца;
Апладняцца шляхам самаапылення.
самаарганізава́льны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: самаарганізавальная сістэма — сістэма, якая мае ўласцівасць змяняць свае функцыі і будову ў залежнасці ад задач і знешніх умоў з мэтай захавання сваёй жыццяздольнасці або аптымальных параметраў.
самаарганіза́цыя, ‑і,
Арганізацыя сваёй працы, дзейнасці.
самааса́дка, ‑і,
Натуральнае вылучэнне з раствору і асаджэнне солі ў вадаёмах з салёнай вадой.