ссыпны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі. // Які служыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.
ссыса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да сассаць.
2. і чаго. Адсысаць нейкую колькасць (якой‑н. вадкасці).
ссыха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ссыхаць — ссохнуць і ссыхацца — ссохнуцца.
ссыха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да ссохнуцца.
ссыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ссохнуць.
ссяда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. ссядацца — ссесціся (у 2 знач.).
ссяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ссякаць — ссячы.
ссяка́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да ссякаць.
ссяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ссячы.