срэбракры́лы, ‑ая, ‑ае.
З блішчастымі, колеру срэбра крыламі. Срэбракрылы самалёт. □ Чмелік срэбракрылы змоўк і сціх. Шушкевіч.
срэбралі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які мае серабрыстае лісце. Срэбралістыя таполі ўзносяць свае вяршыні горда да нябёс. Ліхадзіеўскі.
срэбралі́тны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Светлы, як срэбра, нібы выліты са срэбра. І дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчанька другая? Тут хвалі светлы, срэбралітны, А беражкі — ну, аксамітны. Колас.
срэбралю́б, ‑а, м.
Уст. Чалавек, які вызначаецца срэбралюбствам, карысталюбівец.
срэбралюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які вызначаецца срэбралюбствам; прагны да грошай.
срэбралю́бства, ‑а, н.
Уст. Прагнасць да грошай; карысталюбства.
срэ́бранік, ‑а, м.
Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.
срэбрано́снасць, ‑і, ж.
Наяўнасці ўтрыманне срэбра (у горнай пародзе). Срэбраноснасць пяску.
срэбрано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтрымлівае срэбра ў сваім саставе. Срэбраносны пясок.