Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крышталагра́фія, ‑і, ж.

Навука аб крышталях, іх будове і ўласцівасцях.

[Ад грэч. ktystallos — крышталь і graphō — пішу.]

крышталёвасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крышталёвага.

крышталёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і крышталічны. Крышталёвая будова рэчыва.

2. Тое, што і крыштальны (у 2 знач.). Кліча ў школу крышталёвы ранак, Дзень прыводзіць песенных гасцей. Ліхадзіеўскі.

крышталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Утварыць (утвараць) крышталі, набыць (набываць) форму крышталяў. Соль крышталізуецца.

2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы. Думка крышталізуецца.

крышталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) крышталізацыі.

крышталіза́тар, ‑а, м.

Прыбор для крышталізацыі хімічных злучэнняў.

крышталізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крышталізацыі. Крышталізацыйны стан рэчыва. // Прызначаны для крышталізацыі. Крышталізацыйны апарат.

крышталіза́цыя, ‑і, ж.

Працэс утварэння і росту крышталяў пры пераходзе рэчыва з газападобнага або вадкага стану ў крышталічны. Крышталізацыя цукру.

крышта́лік, ‑а, м.

1. Памянш. да крышталь.

2. Частка вока ў выглядзе дваякавыпуклай празрыстай лінзы, размешчанай за радужнай абалонкай.

крышталі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крышталічнага. Крышталічнасць будовы.