самаабаграва́нне, ‑я,
Абаграванне самога сябе, саміх сябе ўнутраным цяплом.
самаабаграва́нне, ‑я,
Абаграванне самога сябе, саміх сябе ўнутраным цяплом.
самаабажа́нне, ‑я,
Абажанне самога сябе; захапленне самім сабою, сваёю асобай.
самаабаро́на, ‑ы,
1. Абарона ўласнымі сіламі; абарона самога сябе ад небяспекі.
2. Абарона краіны сіламі і сродкамі самога насельніцтва разам з абаронай сіламі дзяржавы.
самаабвінава́чанне, ‑я,
Абвінавачанне, якое прад’яўляецца самому сабе.
самаабвінава́чванне, ‑я,
Тое, што і самаабвінавачанне.
самаабклада́нне, ‑я,
Дабравольны збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаны самім насельніцтвам, калектывам.
самаабмежава́нне, ‑я,
Добраахвотнае абмежаванне сваіх патрэб, інтарэсаў і пад.
самаабслу́га, ‑і,
Устаноўлены парадак, пры якім кожны свае бытавыя патрэбы задавальняе сам.
самаабслуго́ўванне, ‑я,
Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі.
самаабуча́льны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: самаабучальнае ўстройства, самаабучальная машына, самаабучальная сістэма — устройства (машына, сістэма), у якіх алгарытм удасканальваецца аўтаматычна, па меры набывання вопыту ў самім устройстве (машыне, сістэме).