шчаслі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.
Жан. да шчаслівец.
шчаслі́ўчык, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шчаслівец. Але толькі нямногім шчасліўчыкам удаецца папасці ў гэтыя школы, пераважная ж большасць маладых людзей застаецца па-за парогам школы. Колас.
шча́сна,
Разм.
1. Прысл. да шчасны.
2. у знач. вык., каму. Пра адчуванне радасці, шчасця. А Алёнцы, як нікому, Гэтай новаю вясною Было шчасна. Кірэенка.
шча́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць шчаснага; шчасце. І зелень, і кветкі, і песні, І неба вясёлая яснасць... Ні цьмы той, ні снегавай плесні, — Дзе глянеш, — адна, братка, шчаснасць! Купала.
шча́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і шчаслівы. Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі Мне лёсам наканавана. Барадулін. Кастрычнік долю шчасную Прынёс у родны край. Астрэйка. Работай мірнай, шчаснай Заняты твой народ: Рабочы і калгаснік, Вучоны і пілот. Глебка.
шча́сце, ‑я, н.
1. Стан поўнай задаволенасці жыццём, пачуццё найвялікшай радасці і задавальнення. Народнае шчасце. Сямейнае шчасце. □ Але толькі вольная праца на вольнай зямлі ёсць шчасце чалавека. Клімковіч. Шчасцю іх [бацькоўскаму] канца не было, як угледзелі яго ў чорных суконных вопратках з бліскучымі гузікамі, — якраз асэсар. Бядуля. Усюды маладую пару ветліва сустракалі, усе былі ім рады, жадалі жыцця і шчасця. Ермаловіч. // Пра знешняе праяўленне такога стану, пачуцця. Упершыню паглядзеў.. [Слава] на бацьку вачыма, якія ззялі ад шчасця і захаплення. Мележ. — Зірні, здорава! — Сцёпка аж свяціўся ад шчасця. Хомчанка.
2. Удача, поспех у чым‑н. Мне выпала шчасце быць запрошаным на ХХ з’езд ЛКСМБ. «Маладосць». // Шчаслівы выпадак, шчаслівае спалучэнне акалічнасцей. Але дарэшты спарахнелі снасці, і здрадзіла зусім старому шчасце. А. Вольскі. // у знач. безас. вык. Добра, удала. Якое шчасце, што мы ўжо дома. // у знач. вык. Пашанцавала, пашчаслівіла, пашэнціла каму‑н. Яго шчасце — бабка са мной побач, а то я паказаў бы.. [Пецьку] дарогу. Сяркоў.
3. Лёс, доля. Камбедаўцы на кожным надзеле забівалі калкі і на залысінах ставілі нумары. Пад вечар з вялікай Усавай шапкі кожны цягнуў сваё шчасце. Грахоўскі.
•••
Бог шчасця не даў гл. бог.
На шчасце — а) каб былі поспех, удача ў каго‑н., каб шанцавала каму‑н. (даць, зрабіць, сказаць што‑н.); б) (у знач. пабочн.) выражае задавальненне з выпадку чаго‑н.
шча́сціць, ‑ціць; безас. незак.
Шанцаваць. Банкір аж закурыў. Яму шчасціла. Нават дзевятага раду нікому не даў. Колас. Лабатым людзям шчасціць — у гэта.. [Марфа] верыла глыбока і цвёрда. Савіцкі.
шча́ўе, ‑я, н.
1. Шматгадовая травяністая і паўкустовая расліна сямейства драсёнавых, лісце якой мае кіслы смак і ўжываецца ў ежу. Такое высокае і сакавітае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. Вася натрапіў на багатую шчаўем мясціну і апусціўся на калені. Курто. Юстына кожны год рабіла тры градкі і сеяла на іх шчаўе. Гартны. // Лісце, сцябло такой расліны. Цяпер, седзячы ля стала, на табурэціку і перабіраючы шчаўе, Васілінка ўспамінае сваё небяспечнае падарожжа. Ус.
2. Страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны. Іванка і бацька хутка пасёрбалі шчаўя, забеленага малаком. Мележ. Потым разведчык, зацягнуўшы на выцвіўшай гімнасцёрцы ўсе свае «кавалерыйскія» рамяні, сядзеў за сталом і вельмі ахвотна сёрбаў шчаўе, сяк-так засіўленае смятанай. Брыль.
шча́ўевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шчаўя; уласцівы шчаўю. Шчаўевае сцябло. Шчаўевы смак.
2. Прыгатаваны са шчаўя (у 1 знач.).
•••
Шчаўевая кіслата гл. кіслага.
шчаўку́н, ‑а, м.
Жук, які ўтварае характэрны гук пры пераварочванні са спіны на брушка.