Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шчы́глік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да шчыгол. Спелы яблык блішчыць на прыпёку, Смелы шчыглік пяе пра жыццё — не пра смерць. Лужанін.

шчыглі́ха, ‑і, ДМ ‑лісе, ж.

Самка шчыгла.

шчыгляня́ і шчыглянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; м.

Птушаня шчыгла.

шчыгля́тнік, ‑а, м.

Птушкалоў, аматар шчыглоў.

шчыгля́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шчыгла, уласцівы шчыглу. Шчыглячы спеў.

шчыго́л, ‑гла, м.

Маленькая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з яркім апярэннем. Узляціць на галінку адзін шчыгол, абтрасецца, нібы толькі што з вады, заспявае, а за ім і другі гэта ж зробіць. Федасеенка.

шчыгры́н, ‑у, м.

Мяккая шурпатая скура з адмысловым узорам, якая вырабляецца са шкур бараноў, коз, авечак і пад. // Тканіна, папера, якая сваім знешнім выглядам нагадвае такую скуру (выкарыстоўваецца для абіўкі, пераплётаў і пад.).

[Фр. chagrin.]

шчыгрынава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад шчыгрынаваць.

шчыгрынава́цца, ‑нуецца; незак.

Зал. да шчыгрынаваць.

шчыгрынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.

Апрацоўваць пад шчыгрын.