упамі́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і упамінанне. У Марыі кальнула пад сэрцам ад упамінку пра гэтага «дзядзю». Кулакоўскі.
упаміна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упамінаць — упамянуць.
2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах. «Полымя».
упаміна́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да упамінаць.
упаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упамянуць.
упампава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упампаваць.
упампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.
Пампуючы, уліць што‑н. куды‑н.
упампо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да упампоўваць.
упампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упампаваць.
упамянёны і упамяну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упамянуць.
упамяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Паведаміць пра каго‑, што‑н. коратка, бегла; назваць, закрануць мімаходам. Адзінаццаць стагоддзяў налічвае Полацк з таго часу, як першы раз яго ўпамянулі ў летапісе. Хадкевіч. [Пцічкін:] — Абавязкова ўпамяні пра яе [Ірыны] выступленне на пленуме райкома камсамола. Ты журналіст, Мікола, а не фотаапарат. Гаўрылкін. // Назваць пры пералічэнні. Гаворачы пра даярак, неабходна ўпамянуць і другіх працаўнікоў жывёлагадоўлі.