уклі́ньванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укліньваць — уклініць і стан паводле знач. дзеясл. укліньвацца — уклініцца.
уклі́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уклініцца.
2. Зал. да укліньваць.
уклі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уклініць.
уключа́льнік, ‑а, м.
Прыстасаванне для ўключэння электрычнага току.
уклю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад уключыць.
уключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уключыцца.
2. Зал. да уключаць.
уключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да уключыць.
2. (звычайна з займеннікам «сябе»). Мець сваёй састаўной часткай; ахопліваць. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух працоўных заходніх абласцей Беларусі ўключаў у сябе і барацьбу супраць нацыянальнага прыгнёту. Хромчанка.
уклю́чна, прысл.
З улікам апошняга названага прадмета, ліку, асобы. Дзе б ты ні быў, усюды некалькі разоў на дзень убачыш то аднаго, то другога з начальства, уключна да галоўнага інжынера і самога дырэктара. Брыль.
уклю́чына, ‑ы, ж.
Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі. Уключына рулявога вясла. □ Бразнулі ўключыны, жалезная лодка крута павярнулася і паплыла да майго берага. Чыгрынаў. Унізе стукнула вясло ва ўключыне, і лётчыкі ўбачылі старога, які паказаўся з-за абрывістага берага. Алешка.
уключы́цца, уключуся, уключышся, уключыцца; зак.
1. Далучыцца да сістэмы дзеючых апаратаў, пачаць дзейнічаць. На хаду расшпільваючы кабуру пісталета, я бег да машыны, у якой уключылася ўнутранае асвятленне. Сабаленка. [Кінакамеры] ўключыліся ў той момант, як мора хлынула на бераг. Шыцік.
2. Стаць актыўным удзельнікам чаго‑н., увайсці ў склад, далучыцца да чаго‑н. Уключыцца ў сацыялістычнае спаборніцтва. Уключыцца ў размову. □ Беларусь, працоўная, Савецкая, уключылася ў сям’ю Савецкага Саюза. Сташэўскі. Прыгледзеўшыся да жыцця, асвойтаўшыся са справамі, .. [Я. Скрыган] неяк натуральна ўключыўся ў творчы працэс. Сабаленка.