Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ука́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ука́пацца.

2. Зал. да укапваць.

ука́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ука́паць.

укаране́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які пусціў глыбока карэнне.

2. перан. Які трывала замацаваўся дзе‑н., атрымаў шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). Укаранелыя звычкі.

укаране́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укараняць — укараніць і стан паводле знач. дзеясл. укараняцца — укараніцца. Укараненне перадавой тэхнікі.

укаране́ць, ‑ее; зак.

Разм.

1. Пусціць глыбока карэнне.

2. перан. Трывала замацавацца дзе‑н., атрымаць шырокае распаўсюджанне (пра погляды, звычаі і пад.). [Шэмет:] — Ты яшчэ [Мацвей] малады, яшчэ можна ўсё што хочаш з сябе зрабіць. А з гадамі таго, што ўкаранее, калом не выб’еш. Лобан.

укаранёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укараніць.

укарані́цца, ‑ранюся, ‑рэнішся, ‑роніцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю. Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Трывала замацавацца, атрымаць шырокае распаўсюджанне, увайсці ў звычай, звычку. У калгасе ўкараніўся строгі парадак ва ўсім. Дуброўскі. Як аграном, Мікалай Аляксеевіч добра бачыў тыя недахопы, якія ўкараніліся ў гаспадарцы. Навуменка. Яго звычка, што ўкаранілася яшчэ ў тыя часы, калі ён [Сцяпан Фёдаравіч] камандаваў ротай ці батальёнам, — быць у самым пекле бою. Мележ.

3. Асталявацца дзе‑н., умацаваць сваё становішча. [Генадзь] уладзіў .. [Вікторыю] працаваць на тэлебачанне і чакаў, калі яна там укарэніцца, каб звязаць з ёй сваё жыццё. Сабаленка.

укарані́ць, ‑раню, ‑рэніш, ‑раніць; зак., што.

1. Пасадзіўшы, даць прарасці, умацавацца каранямі ў глебе. Укараніць атожылкі.

2. перан. Садзейнічаць трываламу замацаванню чаго‑н. у практыцы; заставіць што‑н. увайсці ў быт, свядомасць і пад. Укараніць гаспадарчы разлік. □ Прапанову наладчыка ўхвалілі і ўкаранілі ў вытворчасць. «Звязда».

укараня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да укараніцца.

2. Зал. да укараняць.

укараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да укараніць.